ISO 3166-1 — першая частка стандарту ISO 3166, які ўтрымоўвае коды назваў краін і падпарадкаваных тэрыторый. Упершыню апублікаваная ў 1974 годзе. Вызначае тры розных коды для кожнай краіны:
240 краін і іх тэрыторый маюць свае коды. У адпаведнасці з агенцтвам па стандартах ISO 3166 Архівавана 15 мая 2007., краіна або тэрыторыя павінна быць уключаная ў бюлетэнь ААН Назвы краін або ў кады краін і рэгіёнаў для выкарыстання ў статыстыцы статыстычнага аддзела ААН. Дзеля таго, каб быць уключанай у бюлетэнь, краіна або тэрыторыя павінна адпавядаць якой-небудзь з ніжэйпералічаных умоў:
Краіна або рэгіён атрымлівае новы код пры змене назвы, а лікавы код змяняецца пры змяненні межаў. Некаторыя коды рэзервуюцца, напрыклад, рэзервуюцца састарэлыя коды.
ISO 3166-1 — не адзіны стандарт для кодаў краін. МАК і ФІФА маюць свае ўласныя спісы.